В День народного единства

17.09.2021

  17 верасня 2021 года Беларусь адзначае новае свята – Дзень народнага адзінства.
Яднанне народа было, ёсць і будзе для нашай краіны галоўнай нацыянальнай ідэяй і ў палітычным, і ў духоўным плане. Гэта тая гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.
  Яднанню нашага народа была прысвечана гадзіна-рэквіем “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства”, у якой прынялі ўдзел вучні Косаўскай сярэдняй школы.
  Падзел тэрыторыі Беларусі стаў нялёгкім часам і чарговым выпрабаваннем для беларускага народа. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае беспраўе працоўных, жорсткі прыгнёт штурхалі жыхароў Заходняй Беларусі на актыўную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
  Як адзначыў падчас свайго выступлення старшыня Косаўскага гарадского выканаўчага камітэту Леанід Уладзіміравіч Юдчыц - “Наш народ не мог змірыцца са сваім паднявольным становішчам і падзелам роднай Бацькаўшчыны. Уз’яднанне Беларусі ў складдзе адной дзяржавы было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз’яднала наш беларускі народ у адзіную дзяржаву”.
  Сапраўды, мы, беларусы, - адзін народ, адна нацыя, з адной гісторыяй. І штодня кожны з нас, беларусаў, захоўвае і зберагае тое, што дорага і блізка сэрцу - любоў да роднай зямлі - сімвал адзінства.

Куцко А.А.. педагог-арганізатар