Дзень беларускай пісьменнасці і друку

03.09.2016

   3 верасня у ДУА «Косаўская СШ» прайшлі  мерапрыемствы прысвечаныя “Дню беларускай пісьменнасці і друку”, якое з’яуляецца нацыянальным святам і адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня.

Для вучняу пачатковых класаў быў падрыхтаваны вусны журнал “Асветнікі зямлі беларускай”.

На якім вучні пачулі такія ўсім вядомыя з дзяцінства славутыя імёны Беларусі, як: Францыск Скарына, Семіён Полацкі, Ефрасіня Полацкая і іншыя.

Бала расказана гісторыя свята, дзе упершыню праходзіла мерапрыемства і ў якім годзе.

Ішла гутарка аб сучасных беларускіх пісьменніках: Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Ягоудзік, Міхась Пазнякоў, Алесь Зайка і іншыя.Чыталі на беларускай мове казкі, вершы. Разгадвалі загадкі.

Мерапрыемства прайшло цікава і захапляюча. Да новых сустрэч у бібліятэцы.

Макарэвіч  Т. Н.,

бібліятэкар ДУА "Косаўская СШ"