О необычном путешествии в страну Химии

19.12.2016

Незвычайная вандроўка ў краiну хiмii

  Нядаўна, у нашай  школе, з 12 па 17 снежня прайшоў Тыдзень хіміі. Гэта было сыпраўднае падарожжа ў хімічны свет.

  Пачаўся Тыдзень з яго ўрачыстага адкрыцця і конкурса малюнкаў «Хімія вакол нас», у якім прымалі ўдзел вучні 7-11 класаў.

  На наступны дзень у 8-х класах адбыліся хімічны паядынак і віктарына. Вучні гэтых класаў былі  самыя  актыўныя і вызначыць пераможцаў было няпроста.

   Затым надыйшоў дзень хімічнага турніра ў 9-х класах. Вучні павінны былі пастарацца адказаць на шэраг рознай складанасці пытанняў, каб стаць лепшымі, а пасля турніру вучні 7-га класа наведалі кацельню ў нашым горадзе, дзе даведаліся пра спосабы спальвання паліва,  калянасць вады і спосабы яе памякчэння дзюкуючы  Мікалаю Аляксеевічу Чуйко и лабаранту Iрыне Васiльеуне Хамутовай, якая нават прадэманстравала нам гэты няпросты працэс.

  У чацвер, паміж вучнямі 10-11 класаў адбылася вялікая сустрэча-гульня, дзе таксама былі вызначаны пераможцы, а дзяўчынкі з 11 класа паведамілі вучням пра Е-дабаўкі і іх уплыве на здароўе чалавека і прадэманстравалі адпаведныя досветы прысутнасці дабавак у харчовых прадуктах і напоях.

   Вучні 6-тых класаў, якія яшчэ не вывучаюць хімію, таксама змаглі дакрануцца да яе таямніц. Наша настаўніца хіміі Алена Канстанцінаўна Канановіч падрыхтавала праграму, дзе вучням былі прадэманстраваны асаблівыя досветы, якія магчыма праводзіць нават дома кожнаму з нас. Школьнікі былі ўражаны досветамі «Светлафор», « Фіялетавае малако», « Вулкан з каляровай пены» і іншымі, а скончылася сустрэча дэманстрацыяй развіваючага мультфільма       «Займальная хімія».

    Тыдзе хіміі скончыўся пазакласным мерапрыемствам «Хімічным КВЗ» сярод зборных каманд, дзе вучні адказвалі на самыя няпростыя пытанні і выконвалі займальныя заданні. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі ў тыдні хіміі атрымалі ўзнагароды і граматы. Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі, падороныя адзін аднаму. Мы ўсе з нецярпеннем будзем чакаць новых сустрэч з такім цікавым і да канца невядомым светам хіміі.

                                                                                    З павагай вучні 7 класа

                                                                                     ДУА «Косаўская СШ»