Максим Богданович - 125 лет со Дня рождения

13.12.2016

     9 снежня споўнілася 125 год з дня нараджэння вечна маладога генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Згодна традыцыі, памяць пра паэта была  ўшанавана вучнямі нашай школы. У фае школы была наладжана фотааўтабіяграфічная  выстава, на якой адлюстраваны бацькі, сябры, блізкія і родныя паэта. На кніжнай выставе  “І зорка гарыць…” прадстаўлены творы паэта і літаратура  пра жыццё і творчасць класіка.  Вучаніцы 11 “А” класа Міскевіч Наталля і Саўчанка Аліна падрыхтавалі  паведамленне “Вечна юны”. Выступленне дзяўчат раскрыла асобу Максіма Багдановіча ва ўсёй яе шматграннасці, загадкавасці і красе.Таксама быў наладжаны конкурс выразнага чытання вершаў. Членамі журы былі вызначаны пераможцы: Казімірчык Таццяна (5"Б" клас), Бегеба Анастасія (8 "А" клас), Канановіч Гергій (11 "А" клас). Мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, былі карыснымі як для вучняў школы, так і для настаўнікаў.

Касцюк И. В., настаўнік беларускай

 мовы і літаратуры