Аб паседжанні школьнай праблемнай групы настаўнікаў пачатковых класаў

10.01.2020

Згодна з планам метадычнай работы 10.01 у школе прайшло паседжанне праблемнай групы настаўнікаў пачатковых класаў.

Для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская. На жаль, родная мова з яе трапнымі выразамі, каларытам не становіцца мовай дзіцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. Таму актуальнай была неабходнасць стварэння дадзенага метадычнага фарміравання і тэмай арганізацыі дзейнасці настаўнікаў стала “Развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі беларускай мовы”.

Паседжанне прайшло ў форме праблемна-дзелавой гульні па тэме “Фарміраванне блока метадычных матэрыялаў з выкарыстаннем актыўных форм і метадаў арганізацыі працэсу моўных зносін малодшых школьнікаў”.

Мэтай мерапрыемства было: стварыць умовы для ўдасканальвання прафесійных ўменняў педагогаў ў галіне праектавання і распрацоўкі дыдактычнага матэрыялу, арыентаванага на ўсебаковае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе пры вывучэнні беларускай мовы.

З сучаснымі падыходамі да выкладання беларускай мовы пазнаёміла кіраўнік праблемнай группы Ляховіч А.Ф. Таксама Алла Фёдараўна пазнаёміла з асноўнымі патрабаваннямі да развіваючых дыдактычных матэрыялаў. Прайшло гэта знаёмства ў форме практыкума. Настаўнікі з цікавасцю выконвалі заданні дыдактычнай гульні "Знайдзі тройкі" і гульні "Ветлівыя словы".

Вучням пачатковых класаў цяжка засвойваць матэрыял, выказваць свае думкі, будаваць звязнае выказванне на беларускай мове. Практыка пацвярджае, што вучні намнога лепш запамінаюць і выкарыстоўваюць новыя словы, калі настаўнік арганізуе работу на аснове тэматычнага прынцыпу. Таму адным з накірункаў актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы Канановіч В. С. абрала  “Выкарыстанне праектна-тэматычнага падыходу  да засваення новай лексiкi беларускай мовы”, аб чым яна і расказала. А прапанавала для арганізацыі ўзаемадзеяння удзельнікаў паседжання дыдактычны матэрыял на восеньскую тэматыку.

Можна адзначыць бясспрэчны факт, што выкарыстанне дыдактычных гульняў на ўроках беларускай мовы значна павышае якасць адукацыйнага працэсу. Аб гэтым нам расказала Вайткоўская Г.М. па тэме  накірунку дзейнасці “Дыдактычная гульня як сродак павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы”. Яна прапанавала гульня "Перакладчыкі" по розных тэматычных групах.

                                                                                                                                                                                             

Займальнасць абуджае цікаўнасць, цікаўнасць пераходзіць у дапытлівасць і абуджае інтарэс да прадмета, што ў сваю чаргу нараджае патрэбнасць у глыбокім авалоданні ведамі і вядзе да раскрыцця і развіцця патэнцыянальных задаткаў і здольнасцяў. Таму вопытам у накірунку “Выкарыстанне комплексу гульнявых займальных заданняў, якія актывізуюць усе віды памяці дзяцей” з намі падзялілась Шэлест А.І. і прапанавала займальныя заданні ў выглядзе рэбусаў, крыжаванак і др.

Работа над слоўнікавымі словамі накіравана на пашырэнне актыўнага слоўнікавага запасу. Праца павінна весціся ў сістэме, выклікаць  у вучняў цікавасць да слова. А гэтаму будзе садзейнічаць планамерная дзейнасць настаўніка. Пра гэта нам расказала Вайцяхоўская Л.М., якая вядзе даследаванне ў накірунку “Нестандартныя падыходы да вывучэння слоўнікавых слоў”. Практычныя заданні былі прадстаўлены з дапамогай крыжаванак, філвордаў і інш.

Сродкам папаўнення слоўнікавага запасу вучняў з’яўляюцца фразеалагізмы. Дапамагла нам разгледзець метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах і падзялілася з намі вопытам па рабоце з фразеалагізмамі і накірункам дзейнасці “Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах” Зуйко Т.І. Тамара Іванаўна прапанавала скласці пазл, злучыць у пары фразелагізм з яго тлумачэннем. 

 

Адной з дзейсных тэхналогій у арганізацыі адукацыйнай прасторы з’яўляецца інфармацыйна-камунікатыўная тэхналогія.  У вучняў есць магчымасць выконваць заданні, праглядаць відэаролікі з дапамогай інфармацыі, размешчанай у сеціве. Інфармацыйна-камунікатыўная тэхналогія дазваляе складаць анлайн-практыкаванні ў гульнявой, займальнай, інтэрактыўнай форме. Дадзеным вопытам падзялілася Ляховіч А.Ф. Яна расказала аб накірунку сваёй дзейнасці “Павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы праз арганізацыю пазнавальнай дзейнасці сродкамі інфармацыйных тэхналогій” і прадставіла калегам сайт "Сябрую з мовай".

Прычым усе матэрыялы ствараюцца з мэтай выкарыстання на доўгі час і ламінуюцца. Складзена картатэка дыдактычных матэрыялаў з мэтай абмену паміж сабою. Настаўнікі могуць пры неабходнасці ўзяць дыдактычныя матэрыялы для асабістага выкарыстаня ў рабоце з вучнямі.