З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

19.09.2022

У рамках Тыдня ва ўсіх установах адукацыі краіны адбудзецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.

Пры правядзенні мерапрыемстваў рэкамендуецца выкарыстоўваць рэспубліканскі План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

У КОСАЎСКАЙ ШКОЛЕ ІМЯ А.ЗАЙКА ПРАХОДЗІЦЬ «ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ»

 

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоўныя сады –

Там салаўіны хор спявае,

Там смак крынічнае вады.

Там рэха продкаў прамаўляе

Малітвы светлыя здалёк,

Нібыта нас благаслаўляе

На добры шлях, на лёгкі крок.

У словах тых – надзеі нашы,

І нашы мары пра жыццё.

Калі мы з мовай – нас не страшыць

Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.

…Пагавары са мной на мове,

Забудзь на час пра “языкі”.

Няхай гучаць у кожным слове

І продкі нашы, і вякі!

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова — гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Таксама нельга не падкрэсліць і кулінарныя таленты нашых вучняў! Які смачны пах стаяў на карыдоры другога паверху! Тут былі усе стравы традыцыйнай беларускай кухні: дранікі, каўбаскі, блінцы! Уся школа збеглася на гэта цудоўнае мерапрыемства!

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня;

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.

Заместитель директора по воспитательной работе: Вязицкая А. А.