Сустрэча з пісьменнікам-земляком

05.09.2016

Сустрэча з пісьменнікам Алесем Зайкам прайшла вельмі цікава.

Алесь Фаміч расказаў пра змест сваіх кніг .

У кнізе “Дым з коміна” ён змясціў мініяцюры, лірычныя запісы з убачанага і пачутага пра сустрэчы з рознымі людзьмі.

У “Дыялектным слоўніку Косаўшчыны” ён знаёміць з тымі словамі, якія ўжываюць касаўчане у сваёй мове.

У навукова-папулярнай форме разглядаецца гісторыя і сучаснасць кожнага населенага пункта Івацэвіцкага раёна. У “Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны” прадстаўлена фразеалогія насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Сустрэча была вельмі пазнавальнай і выхаваўчай. Вучні задавалі шмат пытанняў госцю, на якія атрымалі поўныя адказы.

У канцы сустрэчы дзеці і настаўнікі набылі кнігі Алеся з яго аўтографам.

Канановіч Л. П.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры